Мы ня можам спраўдзіць гэтую інфармацыю з-за рэжыму поўнай закрытасьці вакол палітвязьня. Але мы ведаем, што Мікалай Аўтуховіч не аднойчы рабіў замах на сваё здароўе, калі абвяшчаў галадоўкі на знак пратэсту супраць утрыманьня яго ў турме.
У СМС з калёніі таксама паведамляецца, што цяпер палітвязьню робяць перавязкі, што ён пачаў есьці, адчувае сябе здавальняюча і просіць перадаць яму літаратуру.
Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калёніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўваньне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Аўтуховіча вязьнем сумленьня.