Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 5 гадоў калёніі. У Берасьці асудзілі 10 абвінавачаных у разьвешваньні пудзілаў і замыканьні рэек


Адно з пудзілаў у Берасьці
Адно з пудзілаў у Берасьці

У Доме правасудзьдзя ў Берасьці агучылі прысуд 10 абвінавачаным у «злосным хуліганстве» і «наўмысным прывядзеньні ў непрыдатнасьць транспартнага сродку або шляхоў зносінаў».

Судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця Аляксандар Семянчук прысудзіў:

  • Яўгену Комбулю — 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму;
  • Сяргею Сілічу — 4 гады калёніі агульнага рэжыму
  • Максіму Пыцелю — 3 гады калёніі агульнага рэжыму;
  • Максіму Сілюку — 2 гады і 6 месяцаў калёніі агульнага рэжыму;
  • Вользе Сыраватцы, Сяргею Красоўскаму — 2 гады калёніі агульнага рэжыму;
  • Уладзімеру Кацюбку — паўтара гады калёніі агульнага рэжыму;
  • Натальлі Барынавай, Натальлі Муратавай — 1 год калёніі агульнага рэжыму;
  • Марыне Сілянок — паўтара гады «хіміі».

Акрамя таго, асуджаныя Сілюк, Пыцель, Камбуль мусяць выплаціць МНС 87 рублёў 98 капеек (пры гэтым Сіліч і Комбуль ужо аплацілі ўсю суму ў салідарным парадку, але прадстаўніца дзяржструктуры ў судзе адзначыла, што грошы паступілі на рахунак МНС, а павінны паступіць у бюджэт Міністэрства фінансаў. Такім чынам, ім трэба заплаціць яшчэ раз.

10 фігунтаў абвінавацілі ў вывешваньні пудзілаў у розных месцах гораду, закідваньні яйкамі і камянямі апорнага пункту міліцыі, падпале ноччу на бязьлюднай вуліцы аўтамабільных пакрышак, размаляваньні кіёску «Табакерка».

Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», на стадыі судовых спрэчак абвінавачаньне паводле ч. 3 арт. 339 КК перакваліфікавалі на ч. 2 арт. 339 (з «асабліва злоснага хуліганства» на «злоснае хуліганства»). Абвінавачаньне паводле арт. 309 КК за замыканьне рэек дротам засталося.

Злосным хуліганствам пракуроры прасілі суд прызнаць:

  • вывешваньне некалькіх пудзілаў, на якіх былі надпісы: «Мент», «АМАП», «Хлус нумар адзін»;
  • размалёўваньне кіёску «Табакерка»;
  • падпал ноччу на пустой дарозе 3 пакрышак;

11 лістапада супрацоўнікі АМАПу затрымалі 9 удзельнікаў акцыі (ва ўзросьце ад 26 да 38 гадоў). На іх завялі некалькі крымінальных спраў. Да суду большасьць абвінавачаных знаходзілася ў Берасьцейскім СІЗА № 7, яшчэ двое — пад хатнім арыштам.

Першае судовае паседжаньне прайшло 29 сакавіка, але працягнулася яно каля 5 хвілін. Перапынак абвясьцілі таму, што ў лік абвінавачаных дадалі справу Марыны Сілянок.

Падчас судовых паседжаньняў дзяржабвінаваўца адзначыла, што паказаньні абвінавачаных адрозьніваюцца ад таго, што яны агучылі на этапе сьледзтва.

На просьбы растлумачыць супярэчнасьці некаторыя фігуранты справы сказалі, што паказаньні зь першых допытаў яны давалі пад ціскам, і папрасілі іх ня ўлічваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG