Заяву зрабіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 24 красавіка, калі адзначаецца дзень памяці гэтых падзей.
У 2019 годзе генацыд быў прызнаны абедзьвюма палатамі Кангрэсу ЗША, аднак тады гэта рашэньне не атрымала падтрымкі выканаўчай улады.
У 1915-16 гадах на тэрыторыі Асманскай імпэрыі загінулі да паўтара мільёна армян, якія там пражывалі. Многія зь іх былі забітыя па распараджэньні ўладаў, упэўненыя дасьледнікі. Анкара катэгарычна адмаўляе такую ацэнку падзей, сьцьвярджаючы, што ў дзяржавы не было мэтанакіраванай палітыкі забойства армянскага насельніцтва.
Прызнаць генацыд армян абяцаў перад першым для сябе прэзыдэнцкім тэрмінам прэзыдэнт ЗША Барак Абама, Джо Байдэн быў у яго камандзе віцэ-прэзыдэнтам. Аднак Абама не выканаў свайго абяцаньня, ужо пасьля завяршэньня другога тэрміну на пасадзе ён казаў, што шкадуе аб гэтым.
Пасьля рашэньня ЗША генацыд армян прызнаюць на дзяржаўным узроўні больш за 30 краін сьвету, у тым ліку — Расея. У некалькіх краінах, напрыклад, у Францыі і Швайцарыі, прымаліся законы аб забароне адмаўленьня факту генацыду.