Як паведамляе Міністэрства энэргетыкі, у адпаведнасьці з тэхнічным рэглямэнтам спэцыялісты БелАЭС сумесна з генэральным падрадчыкам забясьпечаць прыёмку паліва, а таксама правядзеньне яго ўваходнага кантролю.
Да пачатку загрузкі ядзернага паліва ў рэактар другога энергаблёку цеплавыдзяляльныя зборкі будуць захоўвацца ў адмысловым сховішчы.
Паводле ведамства, пытаньне аб выдачы ліцэнзіі на эксплюатацыю першага энэргаблёку БелАЭС плянуецца разгледзець у траўні. Другі энэргаблёк маюцца ўвесьці ў эксплюатацыю ў першым паўгодзьдзі 2022-га.
Суседнія краіны, найперш Літва і Латвія, выказваюць заклапочанасьць адносна дзейнасьці БелАЭС, ня лічачы яе бясьпечнай.