Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія ў траўні накіруе два караблі ў Чорнае мора дзеля падтрымкі Ўкраіны


Адзін з караблёў брытанскага флёту, ілюстрацыйнае фота
Адзін з караблёў брытанскага флёту, ілюстрацыйнае фота

Акрамя заплянаванага прыбыцьця эсьмінцаў, брытанскія вайскоўцы могуць пакінуць у Чорным моры свой авіяносец.

Вялікая Брытанія ў траўні мае намер накіраваць у Чорнае мора два караблі свайго ваенна-марскога флёту — для дэманстрацыі салідарнасьці з Украінай і саюзьнікамі ў НАТО. Пра гэта паведамляе Sunday Times са спасылкай на высокапастаўленыя крыніцы.

Праз пратоку Басфор у Чорнае мора плянуюць адправіць узброены ракетамі эсьмінец тыпу 45 (тып «Дарынг»), а таксама фрэгат тыпу 23 (тып «Дзюк»). Для іх падтрымкі ў Міжземным моры застанецца авіяносец «Квін Элізабэт».

Прадстаўнік Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ня стаў камэнтаваць паведамленьне, адзначыўшы пры гэтым, што Лёндан і яго саюзьнікі безумоўна падтрымліваюць «сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны».

Раней у Чорнае мора зьбіраліся два эсьмінцы ВМФ ЗША. Аднак затым ад такіх плянаў адмовіліся. Выданьне мяркуе, што Джо Байдэн не захацеў дадатковай напружанасьці ў адносінах з Уладзімерам Пуціным, у дачыненьні расейскага прэзыдэнта і падначаленых Злучаныя Штаты нядаўна ўвялі санкцыі.

Зрэшты, у Ваенна-марскім флёце краіны афіцыйна не камэнтавалі ні пляны адпраўкі эсьмінцаў, ні іх скасаваньне.

Цяпер у Чорным моры знаходзіцца буйная групоўка ВМФ Расеі, якая ўключае ў сябе, акрамя караблёў Чарнаморскага флёту, злучэньне караблёў Касьпійскай флятыліі і караблі Паўночнага флёту. Паводле афіцыйнай вэрсіі расейскіх уладаў, яны праводзяць там вучэньні.

На падставе вучэньняў Расея да кастрычніка наклала забарону на праходжаньне праз Керчанскую пратоку замежных ваенных караблёў, уключаючы ўкраінскія. Кіеў лічыць гэтае рашэньне незаконным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG