Пра гэта піша расейскае інфармацыйнае агенцтва РИА «Новости».
Раней стала вядома, што ў акваторыю Чорнага мора накіроўваюцца амэрыканскія эсьмінцы.
У артылерыйскіх стрэльбах расейскіх ВМФ па надводных і паветраных мэтах возьмуць удзел фрэгат «Адмірал Макараў», малыя ракетныя караблі «Грайворон» і «Вышні Валочак», ракетны карабель на паветранай падушцы «Самум», тральшчык «Іван Галубец», а таксама вялікія дэсантныя караблі. Экіпажы ўжо правялі трэніроўку па пераадоленьні ўмоўнай міннай загароды.
«Ролю ўмоўнага праціўніка будуць выконваць марскія шчыты-мішэні», — дадаецца ў рэлізе.
У праверцы таксама задзейнічаюць самалёты і гелікоптэры марской авіяцыі і супрацьпаветранай абароны флёту.
Раней крыніца ў МЗС Турэччыны паведаміла РИА «Новости», што Вашынгтон апавясьціў Анкару аб праходзе эсьмінцаў Roosevelt і Donald Cook празь Басфор у Чорнае мора, дзе яны будуць знаходзіцца з 14-15 красавіка да 4-5 траўня.
Па словах афіцыйнага прадстаўніка Пэнтагону Джона Кірбі, апэрацыі амэрыканскіх вайсковых караблёў у Чорным моры носяць «руцінны характар», ЗША каардынуюць гэтыя дзеяньні з уладамі Турэччыны ў рамках канвэнцыі Мантро.