Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія і Злучаныя Штаты запатрабавалі ад Расеі неадкладна спыніць эскаляцыю ва Ўкраіне


Дамінік Рааб
Дамінік Рааб

Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі і дзяржсакратар ЗША дамовіліся пра супрацьдзеяньне расейскай кампаніі па дэстабілізацыі Ўкраіны. Яны настойваюць на выкананьні ўсіх абавязаньняў Масквы перад АБСЭ.

Вялікая Брытанія і ЗША цьвёрда выступаюць супраць расейскай кампаніі па дэстабілізацыі Ўкраіны і заклікаюць Расею да дээскаляцыі сытуацыі. Пра гэта ў сваім твітэры напісаў кіраўнік брытанскага замежнапалітычнага ведамства Дамінік Рааб.

Ён таксама напісаў, што дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен пагадзіўся з тым, што Расея павінна неадкладна дээскаляваць сытуацыю і выканаць міжнародныя абавязаньні, якія яна падпісала ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ).

Рух расейскіх узброеных сілаў да межаў Украіны і ў акупаваным Расеяй Крыме зафіксавалі на фатаздымках і відэа, што выклікае асьцярогі з нагоды таго, што Масква можа рыхтавацца да масавага накіраваньня вайсковых сіл на ўсход Украіны для далейшага вядзеньня вайны.

Крэмль адхіліў заклікі Захаду адцягнуць свае войскі, адмаўляючы, што яны ўвасабляюць пагрозу. Таксама ў Маскве дадалі, што вайсковыя перасоўваньні ўнутры Расеі зьяўляюцца «сувэрэннай унутранай справай».

Заява Рааба прагучала на наступны дзень пасьля таго, як прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі праінфармаваў прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Эрдагана пра бягучае становішча. Турэцкі бок, у сваю чаргу, падпісаў з украінскім пагадненьне аб спрыяньні вяртаньня Крыму ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG