Гэта вынікае з публікацыі расейскага выданьня «Коммерсантъ».
Zoom Video Communications Inc. забараніла сваім распаўсюднікам прадаваць сэрвіс онлайн-канфэрэнцый дзяржаўным кампаніям у Расеі і СНД.
Экспэрты зьвязваюць рашэньне кампаніі Zoom з санкцыямі і нежаданьнем працаваць на «таксычных» рынках, бо гэта можа паўплываць на кошт акцый на біржы.
У той жа дзень Вышэйшая школа эканомікі Расеі — дзяржаўнае ВНУ — не змагла падоўжыць ліцэнзію Zoom, паведаміла Deutsche Welle.