Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ дзевяць эўрапейскіх парлямэнтараў сталі «хроснымі» беларускім палітвязьням


Швайцарскія дэпутаты на акцыі салідарнасьці з палітзьняволенай Натальляй Хэршэ
Швайцарскія дэпутаты на акцыі салідарнасьці з палітзьняволенай Натальляй Хэршэ

Да кампаніі салідарнасьці з беларускімі палітвязьнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швайцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся яшчэ дзевяць дэпутатаў парлямэнтаў эўрапейскіх краінаў.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

«Хросных» атрымалі палітвязьні Аляксандр Раентаў, Сяргей Драздоўскі, Глеб Гатоўка, Яўген Каліноўскі, Максім Зіневіч, Арцём Такарчук, Ілля Мігно, Руслан Акостка і Аляксандр Драздоў.

Сярод іншых, Карля Самаруга, дэпутат швайцарскай Рады кантонаў, стаў «хросным» Аляксандра Раентава. Ён заявіў:

«Свабода меркаваньняў, сходаў і дэманстрацый, як і любыя іншыя дэмакратычныя правы, — не прадмет спрэчак. Аляксандр Раентаў арыштаваны за рэалізацыю сваіх асноўных правоў. Ён выступаў супраць фальсыфікацый на выбарах і павінен быць неадкладна вызвалены!»

А Ляран Вэрлі, дэпутат Нацыянальнай рады Швайцарыі, стаў «хросным» Сяргея Драздоўскага. Ён сказаў:

«Ціск на Сяргея Драздоўскага, у тым ліку пагрозы судовага перасьледу, павінен спыніцца. Яму мусяць дазволіць працягваць працу ад імя людзей з інваліднасьцю».

9 ліпеня, роўна за месяц да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, нямецка-швайцарская праваабарончая арганізацыя «Libereco — Партнэрства за правы чалавека» распачала кампанію салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

Кампанія пад назвай #WeStandBYyou заклікае да салідарнасьці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія імкнуцца да свабодных і сумленных выбараў, дэмакратызацыі краіны, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека. Усе, хто хоча падтрымаць ахвяраў палітычнага перасьледу ў Беларусі, могуць зрабіць гэта ў сацыяльных сетках з дапамогай хэштэгу #WeStandBYyou.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG