Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі дазволілі эўтаназію


Падчас разгляду законапраекту каля гішпанскага парлямэнту сабраліся як прыхільнікі ўвядзеньня дазволу на эўтаназію...
Падчас разгляду законапраекту каля гішпанскага парлямэнту сабраліся як прыхільнікі ўвядзеньня дазволу на эўтаназію...

Гэта шостая краіна ў сьвеце, дзе легалізавалі добраахвотны адыход з жыцьця з дапамогай лекара.

…так і праціўнікі ўвядзеньня дазволу на самагубства з дапамогай лекара
…так і праціўнікі ўвядзеньня дазволу на самагубства з дапамогай лекара

На такі крок дазволяць пайсьці людзям, якія пакутуюць ад невылечных хваробаў і цярпяць няспынны невыносны боль.

Адпаведнае рашэньне прыняў гішпанскі парлямэнт 18 сакавіка.

Міністарка аховы здароўя назвала рашэньне важным крокам на шляху да прызнаньня правоў чалавека.

Закон рыхтавалі тры гады. Чакаецца, што ён уступіць у сілу ў сярэдзіне чэрвеня.

Эўтаназія таксама ўзаконеная або дазволеная ў Бэльгіі, Калюмбіі, Канадзе, Люксэмбургу і Нідэрляндах.

У Швайцарыі і некаторых штатах ЗША пацыентам дазваляюць самім прымаць сьмяротныя прэпараты пад наглядам лекара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG