Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі выступілі ў абарону беларускіх праваабаронцаў


Марфа Рабкова, зьняволенная каардынатарка вялянтэрскай сеткі праваабарончага цэнтру «Вясна»
Марфа Рабкова, зьняволенная каардынатарка вялянтэрскай сеткі праваабарончага цэнтру «Вясна»

Адзінаццаць міжнародных праваабарончых арганізацый, уключаючы Amnesty International, выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі ад беларускіх уладаў выконваць свае абавязаньні паводле міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, спыніць перасьлед праваабаронцаў і мірных грамадзянскіх актывістаў і вызваліць палітзьняволеных.

Зварот быў абнародаваны напярэдадні допыту каардынатара кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» Андрэя Палуды.

У звароце прыгадваецца:

  • адкрыцьцё крымінальнай справы супраць правабарончага цэнтру «Вясна»,
  • ператрусы ў рэгіянальных прадстаўніцтвах цэнтру
  • крымінальныя справы супраць праваабаронцаў, чальцоў «Вясны», Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка, Тацьцяны Ласіцы, Леаніда Судаленкі, Зьмітра Салаўёва,
  • ператрус у Офісе пра правах людзей з інваліднасьцю, допыты з ужываньнем зьдзекаў супрацоўнікаў цэнтру Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага, крымінальныя справы супраць іх.

Аўтары заявы заклікалі ўлады Беларусі неадкладна і без якіх-небудзь дадатковых умоў вызваліць Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Тацяну Ласіцу, Леаніда Судаленку, Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага.

Таксама зварот утрымлівае заклік забясьпечыць неадкладнае правядзеньне незалежных і бесстаронніх расьсьледаваньняў сьцьвярджэньняў Сяргея Драздоўскага, Алега Граблеўскага і Зьмітра Салаўёва аб ўжываньні да іх катаваньняў і іншых відаў жорсткага абыходжаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG