Згодна з матэрыяламі справы, цягам траўня–лістапада 2019 году ўдзельнікі міжнароднай групоўкі арганізавалі пастаўку асабліва небясьпечнага наркатычнага сродку гераіну з тэрыторыі Аўганістану ў краіны Эўразьвязу праз Беларусь.
Як паведамляе Сьледчы камітэт, у выніку расьсьледаваньня выяўлена, што наркатычны сродак увезьлі ў Беларусь пад выглядам садавіны з Ірану транзытам праз Расею.
Кантрабанду схавалі ў складзкім памяшканьні на тэрыторыі Заводзкага раёну Менску ў сьцяне бытоўкі. Агулам праваахоўнікі канфіскавалі больш за 500 кг гераіну.
Удзельнікам арганізаванай групы, залежна ад ролі кожнага, выстаўлена абвінавачаньне па ч. 1 арт. 285 і ч. 4 арт. 328 Крымінальнага кодэксу. Чатыры чалавекі зьмешчаныя пад варту.
Справу перадалі пракурору для накіраваньня ў суд.