Абмяркоўваюць экспэрт міжнароднай ініцыятывы ISANS Ян Аўсеюшкін і палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.
6 сакавіка ў Менску прайшоў устаноўчы сход прарасейскай партыі «Саюз». Кіраўніком партыі быў абраны колішні лідэр арганізацыі «Русь молодая» Сяргей Лушч.
Аўсеюшкін
- Зьезд партыі «Саюз» — спроба дзяржавы стварыць кантраляванае палітычнае поле
- Грамадзтва абудзілася і зацікавілася палітычным жыцьцём
- Некалькі гадоў існавала грамадзянская ініцыятыва «Саюз», якая выступала за паглыбленьне інтэграцыі Беларусі і Расеі
- На зьезд не прыехалі сур’ёзныя расейскія палітыкі, прыехалі больш радыкальныя палітыкі
- Спадар Казакоў, які быў госьцем зьезду, быў паліттэхнолягам і дарадцам былога лідэра ДНР Захарчанкі
- «Саюз» будзе толькі адной палітычнай прарасейскай пляцоўкай, ёсьць яшчэ і ЛДП Гайдукевіча
- Таксама рыхтуецца стварэньне партыі Народнага адзінства на базе «Белай Русі»
- Кантроль за асобамі, нават за лідэрамі не азначае падкантрольнасьць усёй структуры
- Можа быць спаборніцтва ўплываў — як беларускай улады, спэцслужбаў, гэтак і расейскага ўплыву
- Частка фінансаваньня «Саюзу» пойдзе з Расеі, хаця і не наўпрост
- Грошы на гэта беларуская дзяржава даваць ня будзе
- Я ня думаю, што ў крытычны момант падобныя структуры будуць ляяльнымі Лукашэнку
- Лукашэнкаўская ўлада ўсё ж за незалежнасьць, хай сабе разумеючы Беларусь як асабісты фэад Лукашэнкі. Структуры, падобныя «Саюзу», адмаўляюць незалежнасьць Беларусі як такую
- Партыю «Саюз» могуць і не зарэгістраваць, ідэя ініцыяваць палітычны ляялісцкі рух была ва ўлады папулярная ў разгар супрацьстаяньня — у жніўні-верасьні летась
- Потым імпэт крыху згас
Цыганкоў
- Я згодны зь меркаваньнем расейскага палітоляга Андрэя Суздальцава, які лічыць, партыя «Саюз» — філія беларускага КДБ і будзе працаваць супраць Расеі за кошт Расеі
- Лушч знаходзіцца пад кантролем спэцслужбаў, гэта даказваецца яго палітычнай біяграфіяй
- Ня выключана, што спрыяньне ўтварэньню такіх прарасейскіх арганізацыяў, як «Саюз», было ўмовай, якую Пуцін выстаўляў Лукашэнку падчас сустрэчаў у Сочы летась і сёлета
- Зацятыя расейскія нацыяналісты, кшталту тэлеграм-каналу «Бульба престолов», вельмі абураюцца стварэньнем розных гібрыдных структураў — ад філіі «Спутніка» да палітычных структураў
- На думку гэтых нацыяналістаў падобныя структуры ніяк не паглыбляе ўплыў Расеі, а толькі ўмацоўвае ўладу Лукашэнкі
- І сапраўды такія структуры ў крытычныя моманты сварак паміж Масквой і Менскам займаюць бок Лукашэнкі
- Лукашэнка хоча заставацца самым прарасейскім палітыкам
- АМАП прыйшоў бы разагнаць зьезд, на якім паспрабавалі б стварыць незалежную ад Лукашэнкі прарасейскую палітычную партыю
- Ініцыятыва стварэньня «Саюзу», як і спробы стварэньня партыяў Юрыям Васкрасенскім і Андрэям Дзьмітрыевым — гэта рэакцыя на словы Лукашэнкі аб магчымым транзыце ўлады, аб магчымых выбарах пасьля прыняцьця новай Канстытуцыі
- Пра стварэньне партыі гаварылі яшчэ летась і Віктар Бабарыка, і Марыя Калесьнікава
-