Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васкрасенскі стварае партыю з пратэстоўцаў, «якія своечасова спыніліся»


Юры Васкрасенскі сядзіць побач з Аляксандрам Лукашэнкам падчас сустрэчы з палітвязьнямі ў ізалятары КДБ, 10 кастрычніка
Юры Васкрасенскі сядзіць побач з Аляксандрам Лукашэнкам падчас сустрэчы з палітвязьнямі ў ізалятары КДБ, 10 кастрычніка

Палітоляг Юры Васкрасенскі, былы чалец выбарчага штабу Віктара Бабарыкі, стварае партыю з актывістаў пратэставага руху

«Аргкамітэт партыі ўжо запушчаны, фармуецца ініцыятыўная група. Наколькі мне вядома, кожны дзень па два-тры чалавекі прыходзяць да іх на сход і выказваюць жаданьне вярнуцца ў легальную палітычную дзейнасьць. Гэтая партыя перш за ўсё будзе грунтавацца на актывістах пратэставага руху, якія своечасова спыніліся», — цытуе Інтэрфакс заяву Васкрасенскага ў эфіры тэлеканалу АНТ.

Васкрасенскі быў палітвязьнем, выступіў з публічным пакаяньнем, удзельнічаў у сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з палітвязьнямі ў СІЗА КДБ, потым яму зьмянілі меру стрыманьня. Пасьля вызваленьня абвясьціў аб стварэньні грамадзкай арганізацыі «Круглы стол дэмакратычных сілаў».

Выступаў з крытыкай пратэстаў і іх лідэраў, аднак заклікаў да палітычнай амністыі. Выступіў на Ўсебеларускім народным сходзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG