Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве каля Офісу прэзыдэнта Ўкраіны пратэстуюць тысячы грамадзян. Адбыліся сутыкненьні


Кіеў, 23 лютага
Кіеў, 23 лютага

Грамадзкія актывісты выйшлі ў Кіеве на акцыю пратэсту да Офісу прэзыдэнта Ўкраіны пасьля таго, як суд у Адэсе прысудзіў двум вядомым актывістам пэрыяду Рэвалюцыі годнасьці, Сяргею Сьцярненку і Руслану Дземчуку, па 7 гадоў і тры месяцы пазбаўленьня волі ў справе аб выкраданьні і катаваньні чалавека.

Як паведамляюць украінскія СМІ, у акцыі бяруць удзел некалькі тысяч чалавек. Паліцыя ўзмацніла ахову Офісу прэзыдэнта, а калі пратэстоўцы спрабавалі прарвацца праз шэрагі паліцыянтаў, адбыліся моцныя сутыкненьні.

Адначасова такія ж акцыі пратэсту пачаліся яшчэ ў некалькіх гарадах Украіны — Львове, Жытоміры, Харкаве, Запарожжы і іншых абласных цэнтрах.

Паводле паліцыі, пратэстоўцы выкарыстоўвалі сьлезацечны газ і фаеры, ад якіх некалькі праваахоўнікаў атрымалі розныя траўмы.

Па фактах парушэньня грамадзкага парадку і супраціўленьня прадстаўнікам праваахоўных органаў завялі крымінальную справу. Паліцыя затрымала 17 чалавек. Журналісты сьцьвярджаюць, што ад дзеяньняў паліцыі пацярпеў апэратар аднаго з украінскіх тэлеканалаў.

Удзельнікі акцыі заклікалі ўкраінцаў далучыцца да ўсеўкраінскай акцыі пратэсту ў суботу, 27 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG