Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці дадуць грошы Лукашэнку? Расейскі палітоляг пра сустрэчу з Пуціным у Сочы


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, Сочы, 22 лютага 2021
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, Сочы, 22 лютага 2021

Што азначае ўзгадка Лукашэнкам інтэграцыйных мапаў падчас перамоваў з Пуціным? Ці будзе Крэмль ціснуць на яго, каб дамагчыся канстытуцыйнай рэформы? Колькі грошай Пуцін можа даць Лукашэнку?

Свае адказы на гэтыя пытаньні прапануе расейскі палітоляг Дзьмітры Балкунец.

Сьцісла:

  • Лукашэнку складана зь лічбамі: то 30 інтэграцыйных «дарожных мапаў» ператвараюцца ў 33, то на выбарах аказваецца дзіўным чынам 80%
  • Тое, што ён прыгадаў пра інтэграцыйныя мапы — гэта ягоны спосаб падлізацца да Масквы
  • Забаўны эпізод — Лукашэнка сядзіць з нататнікам і запісвае за Пуціным. Ён быў у становішчы расейскага губэрнатара
  • Тэма інтэграцыйных «мапаў» была закрытая ў канцы 2019 году
  • Для Расеі гэтая тэма неактуальная, бо там разумеюць, што Лукашэнка нелегітымны
  • Прапанова Макея выключыць з Канстытуцыі пункт аб імкненьні да нэўтралітэту для Расеі важная
  • За гэта Лукашэнка хоча атрымаць фінансавыя прэфэрэнцыі
  • Для Расеі непрымальны варыянт «фінляндызацыі» Беларусі
  • Лукашэнка ня выканаў нічога наконт транзыту ўлады, што ён абяцаў у Сочы ў верасьні летась
  • Ён хоча пацягнуць час з канстытуцыйнай рэформай, можа нават да 2025 году
Дзьмітры Балкунец
Дзьмітры Балкунец
  • У Масквы абмежаваныя магчымасьці ў Беларусі, Лукашэнка разумее, што яго ня будуць прыбіраць
  • Пуцін ня верыць у байкі, што Беларусь была палігонам, каб напасьці на Маскву. Масква па-ранейшаму зацікаўленая ва ўладным транзыце ў Беларусі, каб быў дыялёг паміж урадамі, парлямэнтамі, партыямі
  • Лукашэнка спрабуе змайстраваць нават прарасейскую партыю з маргіналаў кшталту Лушча
  • Румас зь лютага па травень мінулага году быў адзіным прадстаўніком кіраўніцтва Беларусі, які меў кантакт з Крамлём, бо ў Лукашэнкі былі з гэтым праблемы
  • Лукашэнка зайздросьціў Румасу
  • У Беларусі ёсьць некалькі такіх фігураў, як Румас
  • Лукашэнка — ненадзейны саюзьнік. У Маскве будуць спадзявацца на яго ў апошнюю чаргу
  • Увосень Расея дала Беларусі 1,5 мільярда даляраў, каб прадухіліць дэфолт
  • Расея можа даць грошы Беларусі, каб не дапусьціць дысбалянсу ў эканоміцы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG