Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз расейска-беларускую мяжу тры гады ішла кантрабанда прадукцыі вайсковага прызначэньня


Кварцавыя рэзанатары. Фота yutu.customs.gov.ru
Кварцавыя рэзанатары. Фота yutu.customs.gov.ru

Астраханская мытня і Фэдэральная служба бясьпекі Расеі перакрылі канал незаконнага вывазу прадукцыі вайсковага прызначэньня празь мяжу зь Беларусьсю. Куды менавіта яе прадавалі, вызначае сьледзтва.

Кварцавыя рэзанатары безь неабходных дакумэнтаў перавозілі праз расейска-беларускую мяжу ў 2016–2019 гадах. Крымінальную справу завялі на намесьніка дырэктара заводу ў Валгаградзкай вобласьці. Па вэрсіі парталу «Блокнот», гэта, хутчэй за ўсё, завод «Мэтэор» у горадзе Волжскі.

Кварцавыя рэзанатары прымяняюцца ў вытворчасьці вайсковай тэхнікі, у прыватнасьці ў радыёсувязі. Яны стабілізуюць часавы сыгнал лічбавых інтэгральных схемаў і частоты радыёперадатчыкаў і прымачоў. Усяго з выкарыстаньнем міжнародных паштовых адпраўленьняў з расейскага прадпрыемства празь Беларусь вывезьлі каля 600 рэзанатараў.

Прадстаўнікі заводу не зьвярталіся па дазвольныя дакумэнты (лiцэнзiі, пералікі і г.д.), неабходныя для законнага перамяшчэньня такой прадукцыі празь мяжу. Перавозіць яе без дакумэнтаў забаронена заканадаўствам.

Супраць падазраванага пачалі крымінальную справу за «кантрабанду прадукцыі вайсковага прызначэньня». Санкцыя артыкула прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўленьня волі са штрафам у памеры да 1 млн расейскіх рублёў (звыш 35 тысяч беларускіх рублёў у эквіваленце) або ў памеры даходу асуджанага за пэрыяд да 5 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG