Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік літоўскай мытні заявіў пра буйнамаштабную кантрабанду цыгарэт зь Беларусі


Адзін з выпадкаў кантрабанды цыгарэт у Літву на 1,7 мільёна эўра
Адзін з выпадкаў кантрабанды цыгарэт у Літву на 1,7 мільёна эўра

Паводле дадзеных мытнага дэпартамэнту Літвы, больш за 90% цыгарэт, увезеных у 2020 годзе кантрабандным шляхам на яе тэрыторыю, паступілі зь Беларусі, перадае БелаПАН.

«Па сутнасьці, гэта буйнамаштабная кантрабанда», — заявіў дырэктар мытнага дэпартамэнту Літвы Ёнас Мішкініс, якога цытуе агенцтва BNS.

Паводле яго, летась у Літву кантрабандным шляхам было ўвезена 388 млн штук цыгарэт, у тым ліку 93% з гэтага аб’ёму паступіла зь Беларусі.

Мішкініс адзначыў, што падобныя аб’ёмы кантрабанды «патрабуюць пэўных крокаў і на палітычным узроўні».

Пра выпадкі кантрабанды беларускіх цыгарэт заяўлялі мытныя службы ўсіх сумежных зь Беларусьсю краінаў.

На думку экспэртаў, кантрабанда беларускіх цыгарэт абумоўленая тым, што ў Беларусі ў параўнаньні зь іншымі краінамі ЭАЭС і ЭЗ іхная цана самая нізкая з прычыны самых нізкіх ставак акцызаў.

У нядаўняй публікацыі proekt.media сьцьвярджаецца, што на кантрабандзе цыгарэт зарабляюць бізнэсоўцы, набліжаныя да Аляксандра Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG