Пра гэта паведамляе тэлеканал «Настоящее время»
Пацярпелы вэтэран удзельнічае ў працэсе праз скайп з дому — у кіцелі з узнагародамі і ў масцы. Навальны абурыўся тым, што на вэтэрана надзелі маску. «У мяне хадайніцтва і пратэст. Вы яго выкарыстоўваеце як ляльку, дазвольце легчы і зьняць ідыёцкую маску. Вы зьдзекуецеся над 95-гадовым чалавекам, які не разумее, што адбываецца. Ягоныя сваякі ім гандлююць, каб атрымаць крыху грошай», — адзначыў ён.
Навальны кажа, што ня бачыў матэрыялаў справы, і просіць паўгадзіны на размову з абаронцамі і азнаямленьне з матэрыяламі.
Аляксея Навальнага прывезьлі на разгляд справы зь СІЗА «Матроская цішыня». У суд таксама прыехаў брытанскі дыплямат.
Каля будынку Бабушкінскага суду ўзмоцненыя меры бясьпекі: там знаходзяцца аўтазакі, а таксама аўтобусы і аўтамабілі паліцыі.
Крымінальная справа аб паклёпе (частка 2 артыкула 128.1 КК РФ) зьявілася летам 2020 году. Вэтэран Арцёменка зьняўся ў агітацыйным роліку і такім чынам падтрымаў зьмены Канстытуцыі, якія прапанаваў Уладзімір Пуцін. Навальны ў твітэры напісаў, што ўдзельнікі агіткі — «прадажныя халуі» і «ганьба краіны».
Праўладныя журналісты і грамадзкія дзеячы запатрабавалі ад праваахоўных органаў зьвярнуць увагу на выказваньне Навальнага.
Калі паклёп на вэтэрана будзе даказаны, Навальнаму пагражае штраф на суму, эквівалентную прыкладна 7 тысячам даляраў, або абавязковыя работы. Пазбаўленьня волі артыкул не прадугледжвае. Аднак прысуд па абвінавачаньні ў паклёпе можа прывесьці да ўзмацненьня жорсткасьці пакараньня або да зьмены меры стрыманьня ў іншых справах Навальнага.
- Паводле ўсерасейскага апытаньня «Левада-цэнтру», праведзенага з 29 студзеня па 2 лютага, дзейнасьць Аляксея Навальнага ўхваляюць 19% расейцаў. За апошнія восем гадоў яго рэйтынг вырас у тры разы. Найбольшую папулярнасьць палітык мае сярод моладзі.
- Арыштаваны расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны павінен быць неадкладна вызвалены. Пра гэта на сустрэчы з супрацоўнікамі Дзярждэпартамэнту заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.