Падчас разгляду справы пракурор Кацярына Фралова заявіла, што Навальны «на шлях выпраўленьня ня стаў і дэманстратыўна паказвае непавагу да законаў». Паводле яе словаў, палітык «не ацаніў гуманізм суду, які даў яму ўмоўны тэрмін».
Рашэньне суду можа быць абскарджанае ў 10-дзённы тэрмін.
Навальны вярнуўся зь Нямеччыны ў Расею 17 студзеня і быў затрыманы адразу на лётнішчы падчас праходжаньня пашпартнага кантролю.
- 20 жніўня 2020 Навальнаму стала дрэнна на борце самалёта, які вылецеў з Томску ў Маскву. Ён страціў прытомнасьць, пасьля чаго экіпаж зьдзейсьніў экстраную пасадку ў аэрапорце Омску.
- Сваякі і паплечнікі Навальнага патрабавалі дазволіць яго адпраўку на лячэньне за мяжу. Навальны апынуўся ў Нямеччыне: улады краіны заявілі, што ён быў атручаны баявым рэчывам групы «Новичок». Прыблізна празь месяц пасьля атручэньня апазыцыянэра выпісалі.
- Навальнага не было ў Расеі больш за чатыры месяцы — на падставе гэтага Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў абвінаваціла яго ва ўхіленьні ад абавязкаў умоўна асуджанага ў справе «Іў Рашэ» і запатрабавала замяніць умоўны тэрмін на рэальны.