Агенцтва Інтэрфакс распаўсюдзіла ў чацьвер гэтую навіну, апытаўшы прадстаўнікоў крамаў, якія гандлююць зброяй і патронамі, і яны пацьвердзілі інфармацыю.
Раней Телеграм-канал Baza паведаміў, што загад зачыніць зброевыя крамы рассылае па гандлёвых сетак Расгвардыя. У прэсавай службе ведамства гэта абвяргаюць.
Штаб Аляксея Навальнага, які знаходзіцца пад арыштам у маскоўскім сьледчым ізалятары «Матроская цішыня», анансаваў новыя акцыі пратэсту па ўсёй Расеі на нядзелю, 31 студзеня.
Тыднем раней у дзясятках гарадоў Расеі прайшлі акцыі ў падтрымку Навальнага, падчас якіх адбыліся сутыкненьні пратэстоўцаў супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Усяго былі затрыманыя звыш трох з паловай тысячаў удзельнікаў несанкцыянаваных мітынгаў і шэсьцяў, зь іх амаль паўтары тысячы — у Маскве.
Сьледчы камітэт РФ распачаў прынамсі дваццаць крымінальных справаў супраць удзельнікаў акцыяў пратэсту. Іх абвінавачваюць ва ўжываньні гвалту да паліцыянтаў, закліках да масавых беспарадкаў, хуліганстве, уцягваньні непаўнагадовых у супрацьпраўную дзейнасьць, перакрыцьці дарог, а таксама ў парушэньні санітарных правілаў. Па ўсёй краіне праходзяць ператрусы і арышты прыхільнікаў Навальнага.
на