Сам апазыцыянэр затрыманы на месяц, ён пад вартай у сьледчым ізалятары «Матроская цішыня». Яго абвінавацілі ў парушэньні выпрабавальнага тэрміну па крымінальнай справе 2012 году. Алег Навальны быў асуджаны па той жа справе на 3,5 года калёніі.
Выданьне «База» без указаньня крыніцы паведамляе, што ператрус можа праходзіць па новай крымінальнай справе, распачатай супраць паплечнікаў Навальнага. Па інфармацыі журналістаў, справа ўзбуджаная па артыкуле аб парушэньні санітарна-эпідэміялягічных правілаў пасьля мітынгаў у падтрымку палітыка 23 студзеня. Раней аб узбуджэньні справы па артыкуле паведамлялі крыніцы ТАСС і РИА «Новости» ў праваахоўных органах.
23 студзеня ў акцыях пратэсту ў абарону Навальнага ў 125 гарадах Расеі ўзялі ўдзел больш за 100 тысяч чалавек. Каля 3,5 тысячы былі затрыманыя. Акцыі не былі ўзгодненыя з уладамі. У многіх гарадах адміністрацыі адмаўляюць ва ўзгадненьні мерапрыемстваў, спасылаючыся на пандэмію каранавіруснай інфэкцыі новага тыпу.
Афіцыйна аб узбуджэньні справы не паведамлялася. Максымальнае пакараньне па названым артыкуле — пазбаўленьне волі да двух гадоў.