Прадстаўнікі апазыцыі ў Бундэстагу падтрымалі патрабаваньні да Deutsche Bahn (Нямецкая чыгунка) аб выплаце кампэнсацый ахвярам нацыстаў. За ініцыятыву выступілі прадстаўнікі партыі «Саюз 90» / «зялёныя», Левай партыі, а таксама Свабоднай дэмакратычнай партыі (СвДП), паведамляе «Нямецкая хваля».
Апазыцыя назвала «ганьбай» адсутнасьць кампэнсацый.
84-гадовы жыхар Амстэрдамау Мюлер сам перажыў Галакост, у лягерах сьмерці загінулі яго бацькі. Паводле ацэнак гісторыкаў, кампанія-апэратар чыгунак тых часоў — Deutsche Reichsbahn — атрымала суму, эквівалентную мільёнам эўра ад саміх габрэяў за іх транспартаваньне ў канцлягеры зь Нідэрляндаў у Нямеччыну.
Мюлер прадстаўляе інтарэсы ахвяр Галакосту, якія пражывалі ў Нідэрландах, і іхных сваякоў. Раней яму ўдалося дамагчыся кампэнсацыі ад чыгунак саміх Нідэрляндаў, а таксама Францыі. Улетку 2020 году ён напісаў ліст з аналягічным патрабаваньнем Ангеле Мэркель.
Сёньняшнія чыгункі Нямеччыны — Deutsche Bahn — не зьяўляюцца правапераемнікамі Deutsche Reichsbahn.