Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўнікі прыдумалі, як выканаць загад Лукашэнкі «замацаваць статус» Усебеларускага народнага сходу


Усебеларускі народны сход, 22 чэрвеня 2016 году.
Усебеларускі народны сход, 22 чэрвеня 2016 году.

Улады Беларусі хочуць на заканадаўчым узроўні замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу.

Як паведамляе Tut.by, для гэтага хочуць унесьці зьмены ў заканадаўства аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах. Аляксандар Лукашэнка ў пачатку сьнежня мінулага году заявіў, што Ўсебеларускі народны сход, на яго думку, трэба зрабіць канстытуцыйным органам.

Зьмены маюць намер унесьці ў закон ад 12 ліпеня 2000 году «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах». Гэта прадугледжана плянам падрыхтоўкі законапраектаў на бягучы год. Новаўвядзеньні маюць намер падрыхтаваць да сёлетняга лістапада, а ў сакавіку 2022-га перадаць на разгляд парлямэнту.

У абгрунтаваньні сказана, што ўнясеньне зьменаў «абумоўлена неабходнасьцю ўзмацненьня аўтарытэту такога найважнейшага грамадзкага інстытуту ў абмеркаваньні пытаньняў рэспубліканскага значэньня, як Усебеларускі народны сход, які зьяўляецца разнавіднасьцю рэспубліканскага сходу».

«Таксама неабходна пералічыць у законе канкрэтныя пытаньні, якія разглядаюцца на Ўсебеларускім народным сходзе, вызначыць юрыдычную сілу рашэньняў, якія прымаюцца ім, пэрыядычнасьць правядзеньня, а таксама ўдакладніць ключавыя пытаньні яго арганізацыі і правядзеньня», — гаворыцца ў абгрунтаваньні да пляну падрыхтоўкі законапраектаў на гэты год.

У пачатку сьнежня мінулага году Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Ўсебеларускі народны сход трэба зрабіць канстытуцыйным органам. Ён прапанаваў выбіраць дэлегатаў на Ўсебеларускі народны сход на пяцігадовы тэрмін, пры гэтым іхную ролю і статус значна падвысяць: ім будуць падсправаздачныя кіраўнікі парлямэнту, міністры і губэрнатары.

Лукашэнка склікаў чарговы Ўсебеларускі народны сход са сваім удзелам на 11-12 лютага 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG