Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніку і спадчыньніку Samsung прысудзілі 2,5 года турмы


Чжэ Ён Лі
Чжэ Ён Лі

Падчас перагляду справы па абвінавачваньні ў хабарніцтве суд у Сэуле прысудзіў кіраўніку і спадчыньніку Samsung Group Чжэ Ён Лі два з паловаю гады пазбаўленьня волі, піша Bloomberg.

Яго ўзялі пад варту адразу пасьля вынясеньня прысуду. Па дадзеных Yonhap, Лі прад’явілі абвінавачаньне ў подкупе Чхвэ Сунь Сіль — сяброўкі прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Пак Кын Хэ — у мэтах аказаньня падтрымкі ў атрыманьні кантролю над Samsung Group.

У 2017 годзе суд прызнаў яго вінаватым і асудзіў на пяць гадоў турмы па абвінавачваньні ў даваньні хабару, утойваньні актываў за мяжой, крадзяжы і даваньні ілжывых паказаньняў. Бізнэсмэн нібыта ўклаў 6,4 млн даляраў у конную карʼеру дачкі Чхвэ Сунь Сіль.

Аднак у лютым 2018 году Чжэ Ён Лі вызвалілі з-пад варты пасьля аднаго году зьняволеньня. Апэляцыйны суд зьмяніў яго пяцігадовы тэрмін з рэальнага на ўмоўны, а таксама зьнізіў яго да двух з паловай гадоў, бо сума хабару была перагледжана.

Вярхоўны суд адмяніў гэты прысуд і прызначыў перагляд справы ў 2019 годзе. Пракуратура прасіла дзевяць гадоў турмы.

Справа Чжэ Ён Лі была зьвязаная з найбуйнейшым карупцыйным скандалам апошніх гадоў у Паўднёвай Карэі, які прывёў да адхіленьня ад улады прэзыдэнткі Пак Кын Хэ. Яе пазьней арыштавалі па абвінавачваньні ў карупцыі, а блізкую сяброўку асудзілі на тры гады турмы за незаконнае атрыманьне прывілеяў ад кіраўніка дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG