Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыя Калесьнікава застанецца ў жодзінскім ізалятары сама меней да 8 сакавіка


Марыя Калесьнікава, 16 жніўня 2020
Марыя Калесьнікава, 16 жніўня 2020

Сьледзтва працягнула меру зьняволеньня для чальца прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай у выглядзе ўтрыманьня пад вартай яшчэ на два месяцы.

Такім чынам, у ізалятары Жодзіна яна прабудзе як мінімум да 8 сакавіка, паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі — менавіта ў перадвыбарнай камандзе былога банкіра яна распачала свой палітычны шлях.

Марыю Калесьнікаву выкралі летась 7 верасьня ў цэнтры Менску невядомыя, некалькі дзён родныя і сябры нічога ня ведалі пра яе лёс.

Пазьней аказалася, што на наступны дзень яе гвалтам спрабавалі вывезьці ва Ўкраіну, але ў нэўтральнай зоне яна парвала свой беларускі пашпарт. Там жа яе арыштавалі і ад таго часу трымаюць за кратамі.

Марыя Калесьнікава прызнаная палітвязьнем і вязьнем сумленьня. Разам зь іншымі апанэнтамі беларускага рэжыму Эўрапарлямэнт прысудзіў ёй прэмію імя Сахарава за ўнёсак у барацьбу за правы чалавека.

Зьняволеную можна падтрымаць лістом, паштоўкай або тэлеграмай, даслаўшы іх на адрас: турма № 8, вул. Савецкая, 22а, Жодзіна, 222160.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG