Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэрам беларускай апазыцыі ўручылі прэмію імя Андрэя Сахарава


Лідэры беларускай апазыцыі з прэміяй Сахарава,
Лідэры беларускай апазыцыі з прэміяй Сахарава,

У Эўрапарлямэнце 16 сьнежня лідэрам беларускай апазыцыі ўручылі прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» за 2020 год.

Сёлетнімі ляўрэатамі прэміі сталі ініцыятары стварэньня Каардынацыйнай рады, Сьвятлана Ціханоўская і пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, а таксама актывісткі Марыя Калесьнікава, Вольга Кавалькова, Вераніка Цапкала. У лік ляўрэатаў таксама ўвайшлі Алесь Бяляцкі, Сяргей Дылеўскі, Сьцяпан Пуціла, Мікалай Статкевіч і Сяргей Ціханоўскі, .

Для атрыманьня прэміі ў Брусэль прыбылі Сьвятлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала, сястра Марыі Калесьнікавай Тацяна Хоміч, Марына Адамовіч, Алесь Бяляцкі, Сяргей Дылеўскі, Вольга Кавалькова, Сьцяпан Пуціла.

«Мы паўсталі за нашую свабоду». Прамова Ціханоўскай на ўручэньні прэміі Сахарава беларусам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:11:56 0:00

Як заявіў прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Давід Сасолі, для яго вялікі гонар асабіста вітаць ляўрэатаў прэміі на цырымоніі.

«На жаль, ня ўсе могуць быць сёньня тут з намі, – адзначыў ён. – Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў турме за сваё жаданьне ўдзельнічаць у выбарах. У турме таксама знаходзяцца Мікалай Статкевіч і Марыя Калесьнікава, якія прадстаўлены тут іх сямейнікамі».

Паводле словаў прэзыдэнта Эўрапарлямэнту, за апошнія месяцы беларусы паказалі ўсяму сьвету, што азначае не здавацца. »Вы абараняеце свае правы і не адступаецеся ў барацьбе, нягледзячы на боль, пакуты і страх. І мы аддаём даніну павагі вашаму супраціву«, – сказаў ён.

Сьвятлана Ціханоўская ў сваёй прамове адзначыла:

«Сёлета сьвет убачыў абуджэньне Беларусі. Мы стаім за сваю свабоду, годнасьць, нацыянальную ідэнтыфікацыю, але мы сутыкнуліся з брутальнай натурай рэжыму. Сутыкнуліся дзьве рэальнасьці: мірныя людзі са сьцягамі і кветкамі супраць узброеных людзей у чорным, якія хаваюць свае твары за балаклавамі».

«Гадамі ў Беларусі выбудоўвалася нябачная сьцяна страху, – сказала экс-кандыдатка на пасаду прэзыдэнта Беларусі. – Але сёлета мы аб'ядналіся ў сваім імкненьні да пераменаў. І, абʼяднаўшыся, паверылі, што гэтая сьцяна страху можа быць разбурана, разабрана па цаглінцы. Абʼяднаўшыся, мы пераадолелі свой страх на шляху да нашай свабоды».

Ціханоўская дадала, што ўспрымае прэмію імя Сахарава як узнагароду тым тысячам беларусаў, якія змагаюцца за свабоду ў сваёй краіне, »якія нас натхнілі і далі нам сілу і надзею. «Гэтая прэмія належыць ім«, – падкрэсьліла яна.

Ляўрэата прэміі абірае прэзыдыюм Эўрапарлямэнту, у які ўваходзяць сьпікер і старшыні ўсіх сямі фракцыяў.

Прэмія «За свабоду думкі», названая ў гонар савецкага фізыка і праваабаронцы Андрэя Сахарава, заснаваная Эўрапейскім Парлямэнтам у 1988 годзе, яе прысуджаюць людзям або грамадзкім арганізацыям, якія вызначыліся ў абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў. Фінансавы памер прэміі складае 50 тысяч эўраў.

У 2004 годзе прэмію атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006 годзе — беларускі палітык, экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG