Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ініцыятыва BYPOL вызначыла, хто адказны за затрыманьне палітвязьня Міколы Дзядка


Палітычны актывіст Мікола Дзядок
Палітычны актывіст Мікола Дзядок

Паводле ініцыятывы, непасрэднай «распрацоўкай» актывіста займаліся супрацоўнікі 3 ўпраўленьня ГУБАЗіК: намесьнік начальніка ўпраўленьня — начальнік 1 аддзелу палкоўнік міліцыі Аляксандар А. і намесьнік начальніка 1 аддзелу ўпраўленьня падпалкоўнік міліцыі Іван Т.

У кастрычніку 2020 году ГУБАЗіК арганізаваў сачэньне за знаёмай Міколы Дзядка, зь якой той пэрыядычна сустракаўся. Як гаворыцца ў паведамленьні ініцыятывы BYPOL, супрацоўнікі МУС арганізавалі назіраньне і забралі відэазапісы з камэраў Менскага мэтрапалітэну.

Дзеля гэтага, паводле зьвестак BYPOL, выкарыстоўвалася праграма KiPod, распрацаваная кампаніяй «Сінэзіс», якая нядаўна трапіла ў санкцыйныя сьпісы Эўразьвязу.

У выніку сілавікам стала вядома, што Мікола Дзядок пражываў у пасёлку Сасновы Асіповіцкага раёну, адкуль на маршрутным таксі выяжджаў у Менск, карыстаючыся далей станцыяй мэтро «Магілёўская».

Пасьля затрыманьня Мікола Дзядок заявіў пра катаваньні, непасрэднымі выканаўцамі якіх былі супрацоўнікі СОБР, а кіраўнікамі — афіцэры з ГУБАЗіКу.

Бацька Мікалая Дзядка патрабуе завядзеньня крымінальнай справы па факце зьбіцьця сына

Аляксандар Дзядок патрабуе прыцягненьня да адказнасьці ўсіх, хто «рабіў незаконнае затрыманьне Мікалая, б'ючы яго і ўжываючы да яго катаваньні, як у кватэры, так і ў будынку ГУБАЗіКу, прымушаючы яго гаварыць на камэру прыніжальныя паказаньні пад сьцягам».

Пасьля затрыманьня Мікалая Дзядка 12 лістапада МУС паведамляла, што ён «публічна заклікаў да ўдзелу ў масавых беспарадках. Прэс-служба ведамства апублікавала відэа, на якім Мікалай Дзядок выглядае моцна пабітым.

Паводле бацькі Мікалая, увечары 12 лістапада да яго ў кватэру ўварваліся сем супрацоўнікаў ГУБАЗіК, пасьля чаго пачалі біць, пагражаць і катаваць Міколу:

«Нягледзячы на тое, што ён быў адзін у кватэры, не аказваў ім ніякага супраціву, быў бяззбройны і зусім не агрэсіўны, яго сталі біць, патрабуючы нейкіх прызнаньняў і пароляў да кампутара і Telegram.

Да яго ўжываліся катаваньні з мэтай прыгняценьня яго волі, у тым ліку пагрозы больш жорсткага фізычнага гвалту. Да яго былі ўжытыя катаваньні газам, распыленым у твар, пры гэтым яго рукі былі скаваныя ззаду.

Усё гэта мне вядома з апублікаванага МУС відэа, з апавяданьняў Мікалая адвакату і з хадайніцтва адваката сьледчаму. Адвакатка бачыла на целе і на твары Мікалая множныя пашкоджаньні, атрыманыя падчас зьбіваньня ў кватэры і ў будынку ГУБАЗіКу ў Менску. Таксама супрацоўнікі ведамства пагражалі Мікалаю далейшым гвалтам, калі ён будзе расказваць аб злачынных дзеяньнях бандытаў з ГУБАЗіКу».

24 лістапада праваабаронцы прызналі Мікалая Дзядка палітвязьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG