Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве ў лістападзе амаль удвая больш сьмерцяў, чым годам раней


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сёлета ў лістападзе ў Магілёве памерла ў 1,8 раза больш людзей, чым год таму, паведамляе Эўрарадыё са спасылкай на магілёўскі ЗАГС — адзіны ў краіне, які публікуе такую статыстыку.

За лістапад 2020 году, паводле ЗАГСу, зарэгістраваныя сьмерці прынамсі 577 чалавек, за лістапад 2019 году — 320. Розьніца — 257 чалавек. Як адзначае Эўрарадыё, складана патлумачыць яе нечым, акрамя COVID-19. Але паводле афіцыйнай статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, па ўсёй Беларусі за лістапад 2020 году зафіксавана толькі 177 сьмерцяў, зьвязаных з каранавіруснай інфэкцыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG