У менскім мікрараёне Ржавец адбылося дзіцячае сьвята. Сабраліся бацькі зь дзецьмі, разьвесілі калядныя ўпрыгожаньні, падрыхтавалі дзіцячыя конкурсы. Але, як пішуць у раённых суполках, сьвята сапсаваў АМАП.
«Маршы двароў» прайшлі ў раёне сталічных вуліц Ангарская, Багдановіча, у Серабранцы.
Пахмурнае і вільготнае надвор’е не перашкодзіла выйсьці жыхарам Бараўлянаў і Прылукаў.
Невялікія маршы сабраліся ў Зялёным Лузе, Уруччы, у раёне вуліцы Захарава.
У менскім раёне Паўднёвы Захад марш ішоў пад рытм барабанаў.
Маршы пратэсту адбыліся і ў Горадні, у прыватнасьці, у мікрараёне Дзевятоўка. А ў адным з гандлёвых цэнтраў дзявочы хор прасьпяваў кампазыцыю гурта Naviband «Девочка в белом».
Паступіла інфармацыя пра пратэсты ў Гомлі, Віцебску, Жодзіне, Баранавічах, Фаніпалі, Дзяржынску, Заслаўі.
Тэлеграм-канал «Сьпісы затрыманых» паведамляе аб затрыманьні трох чалавек. Абставіны высьвятляюцца.