Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітры Баскаў, якому закідаюць удзел у канфлікце з Бандарэнкам, на пяты дзень выступіў з заявай


Баскаў з Лукашэнкам, 2017
Баскаў з Лукашэнкам, 2017

«Мяне абвінавачваюць у тым, да чаго я ня маю ніякага дачыненьня».

Старшыня Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітры Баскаў выступіў з афіцыйнай заявай для СМІ, пракамэнтаваўшы дапушчэньні, што ён мог удзельнічаць у канфлікце на «плошчы Перамен», праз суткі пасьля якога памёр Раман Бандарэнка. Пяць дзён пасьля сьмерці Бандарэнкі Баскаў маўчаў.

Ён лічыць, што ягоная грамадзянская пазыцыя (якая — таксама не ўдакладняе) «ляжыць у аснове так хутка вылучаных у дачыненьні да мяне безгрунтоўных абвінавачаньняў. Я гэта падкрэсьліваю: абвінавачаньняў у тым, да чаго я ня маю ніякага дачыненьня, нагодай для якіх паслужыла выключна адрозная ад чыіхсьці поглядаў мая асабістая грамадзянская пазыцыя».

Сьведкі заявілі, што бачылі 12 лістапада на «плошчы Пераменаў» чалавека, вельмі падобнага да Дзьмітрыя Баскава. Баскаў пракамэнтаваў гэта толькі на пяты дзень, нічога канкрэтнага на абвінавачаньні не адказаў. Дагэтуль ён адмаўляўся гутарыць з журналістамі, якія спрабавалі дазваніцца яму па камэнтар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG