На прысядзібным участку ў вёсцы Ельніца пад Менскам адбыўся пажар. Участак меркавана належыць сямʼі кікбаксэра Дзьмітрыя Шакуты, вядомага сваім удзелам у праўладных акцыях, піша «Наша Ніва».
Паводле відавочцаў, на вуліцы Кітаева ў Ельніцы загарэлася гаспадарчае збудаваньне на ўчастку. Прычыну пажару высьвятляюць спэцыялісты, працуюць сьледчыя.
Участак належыць сям’і кікбаксэра Дзьмітрыя Шакуты, інструктара спэцназу ў вайсковай часьці 3214.
Чалавека, падобнага да Шакуты, бачылі пры зьбіваньні і выкраданьні 31-гадовага жыхара «двара Перамен» Рамана Бандарэнкі, які памёр пасьля гэтага.
Латвія ўнесла Шакуту ў сьпіс неўязных.