10 сьнежня паўднёвы цыклён з дажджом і мокрым сьнегам прыйшоў у Беларусь, дзе стаяла мінусавая тэмпэратура. Спачатку заліло Берасьце і Пінск, а празь дзень абліваха ператварыла ў коўзанку Віцебск, Гомель і Магілёў.
За два дні да мэдыкаў з галалёднымі траўмамі зьвярнуліся больш за дзьве тысячы чалавек, каля 10% траўмаваных паклалі ў шпіталі.
Найбольш пацярпелых ад галалёдных траўмаў сярод жыхароў Гомельскай вобласьці.
- Гомельская вобласьць — 875,
- Магілёўская вобласьць — 337,
- Віцебская вобласьць — 324,
- Берасьцейская вобласьць — 216,
- Менская вобласьць — 170,
- Менск — 76,
- Горадзенская вобласьць — 25.
Сыноптыкі папярэдзілі, што коўзка на дарогах будзе і ў выходныя.
ДАІ паведаміла пра 80 ДТЗ у Віцебску, 90 у Магілёве і заклікала карыстацца грамадзкім транспартам.