Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскі ўнівэрсытэт даў стыпэндыі васьмі беларусам


Мітынг салідарнасьці зь Беларусьсю ў Празе, 16 жніўня 2020 г.
Мітынг салідарнасьці зь Беларусьсю ў Празе, 16 жніўня 2020 г.

Пяць студэнтаў і тры выкладчыкі зь Беларусі будуць працаваць ва Ўнівэрсытэце імя Францішка Палацкага ў Оламаўцы ў наступным сэмэстры дзякуючы адмысловым стыпэндыям.

«Мы вырашылі дапамагчы беларусам адразу пасьля таго, як у іх краіне пачалася хваля антыўрадавых пратэстаў і рэпрэсій. Я надзвычай рады, што нам удалося тэхнічна завяршыць усю справу за такі кароткі час», — сказаў сайту iDNES.cz рэктар Яраслаў Мілер.

«Сытуацыя ў Беларусі няпростая для многіх навукоўцаў і студэнтаў, і любая магчымасьць прапанаваць ім дапамогу, надзею і спакой для працы і навучаньня важная», — дадаў Мілер.

Унівэрсытэт у Оламаўцы выдзеліў амаль 900 000 крон (42 тысячы даляраў) на спэцыяльныя стыпэндыі. Дзякуючы ім беларускія студэнты пабудуць ва ўнівэрсытэце чатыры месяцы, а навукоўцы — адзін месяц.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG