Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Бабарыка і ўсё пра каранавірус. Самыя папулярныя беларускія запыты ў Google


Самая большая колькасьць пэрсанальных запытаў у Google -- пра Віктара Бабарыку
Самая большая колькасьць пэрсанальных запытаў у Google -- пра Віктара Бабарыку

Кампанія Google сыстэматызавала пошукавыя запыты беларусаў і апублікавала рэйтынг самых папулярных за 2020 год.

Часьцей за ўсё карыстальнікі шукалі інфармацыю пра каранавірус і яго сымптомы, аб курсе даляра да рубля, зьвесткі аб прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША і навіны зь Беларусі.

Пэрсонай году стаў прэтэндэнт на найвышэйшую пасаду Віктар Бабарыка, а замыкае дзясятку кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская. Сярод пакупніцкіх прыярытэтаў значацца мэдычныя маскі і антысэптыкі.

Самыя папулярных запыты Google сёлета ў Беларусі

  • 1. Каранавірус
  • 2. Выбары ў ЗША
  • 3. Сымптомы каранавірусу
  • 4. Навіны. Менск
  • 5. Віктар Бабарыка
  • 6. Сьвяты. 2020
  • 7. Курс даляра
  • 8. Аляксей Навальны
  • 9. Міхаіл Яфрэмаў
  • 10. Высакосны год

Самыя запатрабаваныя пэрсоны 2020 году

  • 1. Віктар Бабарыка
  • 2. Аляксей Навальны
  • 3. Міхаіл Яфрэмаў
  • 4. Кім Чэн Ын
  • 5. Валер Цапкала
  • 6. Джо Байдэн
  • 7. Арцём Дзюба
  • 8. Барыс Клюеў
  • 9. Кобі Браянт
  • 10. Сьвятлана Ціханоўская

Галоўныя пакупкі «каранавіруснага» году

  • 1. Мэдычныя маскі
  • 2. Пульсаксымэтры
  • 3. Антысэптык для рук
  • 4. Рэсьпіратары
  • 5. Парацэтамол
  • 6. Ровар
  • 7. iPhone 12
  • 8. Батут
  • 9. Участак пад Менскам
  • 10. Ноўтбук
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG