У сярэднім за апошні тыдзень найбольш выпадкаў захворваньня на COVID-19 за дзень зарэгістравалі ў ЗША — 179 тысяч (1850 сьмерцяў за дзень), Бразыліі — 40 тысяч (544), Індыі — 37 тысяч, Расеі — 27 тысяч (506), Італіі — 22 тысячы (741).
Паводле паведамленьня Міністэрства аховы здароўя Беларусі з 3 сьнежня, за апошнія суткі ў краіне зарэгістравалі 1701 новы выпадак заражэньня каранавірусам. Гэта самы вялікі паказьнік за ўвесь час пандэміі.
За ўвесь час пандэміі ў Беларусі афіцыйна паведамілі пра 141 609 захворваньняў і 1181 сьмерць ад каранавірусу.