Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўзбэкістане школьнікаў абавязалі сьпяваць гімн перад заняткамі і слухаць вершы пра радзіму


Шаўкат Мірзіёеў
Шаўкат Мірзіёеў

Улады Ўзбэкістану загадалі арганізаваць у школах выкананьне вучнямі і настаўнікамі гімну краіны перад пачаткам заняткаў і праслухоўваньне вершаў і песень пра радзіму.

Новыя правілы пазначаныя ў лісьце намесьніка міністра адукацыі Дзільшода Кэнжаева.

У ім таксама гаворыцца, што міністэрства склала сьпіс рэкамэндаваных вершаў, песень і відэаролікаў у рамках агітацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў «Новы Ўзбэкістан — новы сьветапогляд».

Нацыянальнае інфармацыйнае агенцтва Ўзбэкістану паведаміла, што імпрэзы ў межах кампаніі «Новы Узбэкістан — новы сьветапогляд» арганізуюцца для таго, каб данесьці да народу сутнасьць і значэньне рэформаў, якія праводзяцца ў краіне, і каб «падняць настрой людзей».

У канцы чэрвеня прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў на нарадзе ў Наманганскай вобласьці распарадзіўся, каб у атэстатах мясцовых школьнікаў паказвалі ацэнку за «асваеньне хаця б аднаго музычнага інструмэнту», а ў далейшым прапанаваў распаўсюдзіць такі досьвед на ўсе школы краіны.

Для «павелічэньня прадукцыйнасьці» ён прапанаваў зрабіць суботу днём музыкі: ставіць на прадпрыемствах і ў ВНУ творы артыстаў Намангана і творы выканаўцы народных песень, народнага артыста Ўзбэкістану Мамуржана Ўзакава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG