Разьвітаньне з Раманам Бандарэнкам адбудзецца 20 лістапада з 11-й да 12-й гадзіны ў менскай царкве Ўваскрасеньня Хрыстовага (Гамарніка, 27А).
Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацьвердзіла стрыечная сястра Рамана Бандарэнкі.
Сваякі просяць тых, хто захоча прыйсьці і разьвітацца з Раманам, не здымаць у храме фота і відэа, а таксама быць у масках.
Таксама сваякі просяць не прыносіць зьнічы, бо ня будзе як іх забраць.
Кветкі або вянкі просяць пакінуць каля ўваходу ў храм.