Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маршы памяці Рамана Бандарэнкі па ўсёй краіне, разгон, гранаты, вадамёты, больш за 1000 затрыманых. Найважнейшае за 15 лістапада


15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.

Падчас нядзельных акцый пратэсту ў Беларусі затрымалі ня менш за 18 журналістаў, у тым ліку, афіцыйных расейскіх СМІ.

У менскім двары ў раёне вуліцы Чарвякова, які назвалі «Плошчай Пераменаў», пасьля разгону акуцыі памяці забітага актыівста Рамана Бандарэнкі і затрыманьня сотняў людзей, камунальнікі разабралі народны мэмарыял.

Прадстаўнік Беларускага экзархату РПЦ Сергій Лепін выказаўся ў сваім Фэйсбуку наконт паводзінаў сілавікоў на «Плошчы пераменаў», дзе менчукі стварылі мэмарыял у памяць аб забітым там Рамане Бандарэнку.

Гарадзенцы ўшанавалі памяць загінулага падчас пратэстаў Рамана Бандарэнкі. Дзясяткі чалавек затрымалі. Байцы пускалі газ. Мэмарыялы з кветак і сьвечак разабралі.

Гі Вэргофстат, былы прэм’ер-міністар Бэльгіі, шматгадовы лідэр фракцыі лібэралаў у Эўрапапарлямэнце і ў гэты момант яго дэпутат, заклікаў Эўразьвяз узмацніць ціск на Беларусь.

Дэпутат Нацыянальнай асамблеі Францыі Фрэдэрык Пэці выступіў з артыкулам «Ня будзем забываць Беларусь».

Паводле Міністэрства аховы здароўя, за дзень у Беларусі зарэгістравалі 1315 новых выпадкаў каранавірусу, днём раней было 1248. Рэкордны прырост хворых фіксуецца пяты дзень запар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG