Паводле Міністэрства аховы здароўя, за дзень у Беларусі зарэгістравалі 1315 новых выпадкаў каранавірусу, днём раней было 1248. Рэкордны прырост хворых фіксуецца пяты дзень запар.
За дзень памерлі 7 чалавек, усяго 1046 чалавек.
Афіцыйна агулам за ўвесь час пандэміі з канца лютага ў Беларусі захварэлі 114 185 чалавек, паправіліся 95 843 чалавекі (1506 за мінулы дзень).
Тэлеграм-канал «Белыя халаты» сьцьвярджае, што статыстыка новых выпадкаў і сьмерцяў заніжаная ў разы. У прыватнасьці, канал піша, што за ўчора 6 пацыентаў памерлі ад COVID-19 толькі ў адным шпіталі Менску.