Праблемы назіраюцца ва ўсіх апэратараў ад 9.15, адключаны ў тым ліку інтэрнэт праз 2G.
У нядзелю 15 лістапада ў Менску, як ужо звычайна, апэратары мабільнай сувязі «абмежавалі» доступ да мабільнага інтэрнэту.
На практыцы гэта значыць, што інтэрнэтам на вуліцы скарыстацца немагчыма.
Доступ да інтэрнэту вяртаюць па сканчэньні шматтысячных маршаў.
Абмежаваць доступ патрабуюць «упаўнаважаныя дзяржаўныя органы».
Сёньня ў Менску а 12-й гадзіне чакаецца «Марш сьмелых». Удзельнікі плянуюць зьбірацца каля станцыі мэтро «Пушкінская», каб прайсьці ад месца гібелі першай ахвяры сілавікоў Аляксандра Тарайкоўскага да «двара пераменаў», зь якога выкралі Рамана Бандарэнку, які ад пабояў сканаў у шпіталі.