Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біскуп Касабуцкі назваў Бандарэнку чарговай ахвярай тэрору і гвалту. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Біскуп Юры Касабуцкі 13 лістапада на імшы памяці загінулага Рамана Бандарэнкі назваў яго чарговай ахвярай тэрору і гвалту.

Біскуп заклікаў «у кожнай сытуацыі заставацца чалавекам, Чалавекам зь вялікай літары». «Зайздрасьць, нянавісьць, злоба, жаданьне помсты» — біскуп заклікаў адкінуць гэтыя пачуцьці.

«Кожны дзень мы молімся аб спыненьні таго гвалту, які мы бачым, але, на жаль, яго робіцца больш», — сказаў біскуп.

Ён з захапленьнем адзначыў нараджэньне новай салідарнасьці ў беларусах, «калі чалавек адчыняе дзьверы, і забягае 20–30 чалавек, і даецца ім прытулак, хоць гэты чалавек і наражае сябе на небясьпеку».

Біскуп параўнаў цяперашнія ўчынкі беларусаў з тым, «як хавалі людзей ад карнікаў у Другую сусьветную вайну».

«Сёньня нашае грамадзтва напоўненае такім жа гераізмам», — сказаў біскуп. «Трэба маліцца, каб мы гэта захавалі, гэтую любоў [пасьля гэтага году]», — заклікаў біскуп.

«Нам хочуць навязаць нянавісьць, злобу, раскол, але, наадварот, гэта аб’ядноўвае людзей розных канфэсій», — сказаў біскуп.

«Яны сталі ахвярай за шчасьлівую будучыню для ўсіх нас», — сказаў біскуп Касабуцкі. «У гэтай салідарнасьці мы можам прайсьці празь любое выпрабаваньне ў жыцьці», — мяркуе біскуп.

Што вядома пра сьмерць Рамана Бандарэнкі

Раман Бандарэнка
Раман Бандарэнка
  • Невядомыя ў масках пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі ў двары на вуліцы Чарвякова ўвечары 11 лістапада.
  • Пасьля вэрбальнага канфлікту зь мясцовымі жыхарамі невядомыя пачалі нападаць і біць жыхароў. Каля 22:16 некалькі чалавек забралі і зьвезьлі на бусах, падобных да тых, якімі карыстаюцца сілавікі.
  • Паводле непацьверджанай інфармацыі, каля 1,5 гадзіны Бандарэнка знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Менску.
  • У 0:05 Раман Бандарэнка паступіў у лякарню хуткай мэдычнай дапамогі зь вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, ударамі, абдзірынамі.
  • Паводле лекараў, ён быў у затарможаным стане, але ў апэрацыйную яго ўжо прывезьлі ў коме. Апэрацыя цягнулася некалькі гадзін.
  • Раман быў у крытычным стане.
  • ​ГУУС Менгарвыканкаму сьцьвярджае, што міліцыя прыбыла на месца толькі пасьля здарэньня. Рамана знайшлі непрытомнага і выклікалі хуткую. Адзін са сьведак здарэньня расказаў Свабодзе, што міліцыя прыяжджала яшчэ тады, калі невядомыя зразалі стужкі, «аднак хутка зьехала, нічога не зрабіўшы».
  • Сьледчы камітэт заявіў, што мужчына быў пʼяны. Аднак мэдыкі гэтую заяву абверглі — у крыві Бандарэнкі алькаголю не было.
  • 19 лістапада затрымалі журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. Кацярына Барысевіч была аўтаркай артыкула, дзе гаварылася, што ў крыві загінулага Рамана Бандарэнкі не было алькаголю. Інфармацыю пра гэта ёй перадаў лекар Арцём Сарокін. Пачатак суду над імі прызначаны на 19 лютага.
  • 18 лютага 2021 году, на соты дзень пасьля сьмерці Рамана, Генпракуратура паведаміла яго маці Алене Бандарэнцы, што па факце сьмерці яе сына пачалі крымінальную справу.
  • 17 верасьня 2021 справу прыпынілі«з прычыны неўстанаўленьня асобы, якая падлягае прыцягненьню ў якасьці абвінавачанага».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG