Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дом Шэрлака Холмса ў Лёндане ў 2015 годзе належаў сям’і Нурсултана Назарбаева, — The Times


Дарыга Назарбаева выступае ў парлямэнце Казахстану, верасень 2019 г.
Дарыга Назарбаева выступае ў парлямэнце Казахстану, верасень 2019 г.

Будынак на Бэйкер-стрыт у Лёндане, выдуманы дом дэтэктыва Шэрлака Холмса з твораў Артура Конан Дойла, у 2015 годзе належаў сям’і першага прэзыдэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Пра гэта стала вядома газэце The Times.

Як адзначае выданьне са спасылкай на юрыдычную карэспандэнцыю пра структуру уласнасьці, якая трапіла ў распараджэньне рэдакцыі, дом па адрасе Бэйкер-стрыт, 221b, на 90% знаходзіўся ва ўласнасьці дачкі прэзыдэнта Дарыгі Назарбаевай, яшчэ 10% былі запісаныя на яе сына Нуралі Назарбаева.

Таксама сваякам Назарбаева належаць некалькі іншых будынкаў і зямля паміж дамамі 215 і 237 на Бэйкер-стрыт. Агульны кошт нерухомасьці складае амаль 185 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

Дарыга Назарбаева — дачка першага прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева і былы сьпікер сэнату парлямэнту. Яе бацька, які пайшоў у добраахвотную адстаўку пасьля амаль 30 гадоў прэзыдэнцтва, захоўвае свой уплыў у краіне, займаючы пасаду старшыні Дзяржаўнай рады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG