Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзясяткі тысяч на Маршы ў Курапаты, разгон, гранаты і стрэлы ў паветра. Найважнейшае за 1 лістапада


Падчас Маршу ў Курапаты
Падчас Маршу ў Курапаты

Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек выйшлі на праспэкт Незалежнасьці 1 лістапада на традыцыйны нядзельны марш пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту.

Марш пачаўся з разгону калёны на праспэкце Незалежнасьці з ужываньнем сьвятлашумавых гранат і стрэлаў у паветра. Праваабаронцам вядомыя імёны больш 200 затрыманых

Падчас пратэстаў у Менску затрыманыя тры журналісты газэты «Новы час», тэлеканалу «Белсат» і агенцтва ТАСС.

Журналісты зафіксавалі ўдзел афіцыйных прапагандыстаў БТ у правакацыі на Маршы ў Курапаты

Родныя Ігара Аліневіча гавораць, што нічога ня ведалі пра ягоны намер прыехаць у Беларусь. Пра затрыманьне экс-палітвязьня стала вядома ў ноч на 29 кастрычніка.

Беларусы дапамагаюць сям'і зь пяцьцю дзецьмі, бацьку якіх затрцмалі напярэдадні.

1 лістапада, у дзень Усіх сьвятых, беларусы, што жывуць у Літве, ушанавалі памяць Кастуся Каліноўскага на могілках Росы ў Вільні.

У падпісным каталёгу «Белпошты» на першае паўгодзьдзе няма «Белгазеты», «„Комсомольской правды“ в Белоруссии», «Народнай волі» і «Свободных новостей плюс».

Паводле Міністэрства аховы здароўя, за дзень у Беларусі зарэгістравалі 977 новых выпадкаў каранавірусу. Днём раней было 983.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG