Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У падпісны каталёг не ўключылі «Камсамолку», «Белгазету», «Народную волю» і «Свободные новости»


У падпісным каталёгу «Белпошты» на першае паўгодзьдзе няма «Белгазеты», «„Комсомольской правды“ в Белоруссии», «Народнай волі» і «Свободных новостей плюс».

Менавіта гэтыя газэты з канца жніўня не друкуе дзяржаўны Дом друку (фармальная прычына — зламалася абсталяваньне) і не распаўсюджвае па падпісцы і ў раздроб «Белпошта» і «Белсаюздрук», якія таксама належаць дзяржаве.

Паводле зьвестак БелаПАН, рэдакцыі разьлічваюць вярнуць свае выданьні ў каталёг «Белпошты», бо гэтае прадпрыемства мае фактычна манаполію на рынку распаўсюду друкаваных СМІ.

Буйныя недзяржаўныя выданьні, у тым ліку «Народная воля» і «Наша ніва», ужо зьнікалі з каталёгу «Белпошты» і сеткі распаўсюду ў 2006–2008 гадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG