Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас разгону маршу ў Курапаты затрымалі 7 журналістаў


Марш у Курапаты, Менск, 1 лістапада.
Марш у Курапаты, Менск, 1 лістапада.

Затрыманыя тры журналісты газэты «Новы час», тэлеканалу «Белсат», агенцтва ТАСС.

Як паведамляе БАЖ, затрымалі траіх журналістаў «Новага часу», адзін зь іх, Дзьмітры Дзьмітрыеў, моцна пабіты, цяпер у Партызанскім РУУС. Апрача таго, схапілі журналістаў гэтай жа газэты Аляксандра Зяньковіча і Яну Трусілу, яны знаходзяцца ў Кастрычніцкім РУУС Менску.

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманьне:

  • апэратара «Белсату» Дзьмітрыя Солтана (моцна зьбілі пры затрыманьні, білі камэрай па галаве, камэру разьбілі, цяпер у Кастрычніцкім РУУС),
  • відэаапэратара Зьмітра Краўчука, які таксама супрацоўнічае зь «Белсатам».
  • карэспандэнта агентцва ТАСС Юрыя Шамшура (пазьней адпусьцілі),
  • журналістку Алену Ляшкевіч (пазьней адпусьцілі).

Паводле стану на 22:40, Дзьмітры Дзьмітрыеў, Аляксандар Зяньковіч, Яна Трусіла, Зьміцер Солтан і Зьміцер Краўчук застаюцца затрыманымі. Хутчэй за ўсё, яны будуць чакаць судоў у ізалятарах, удакладняе БАЖ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG