Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША ўпершыню за амаль 70 гадоў фэдэральныя ўлады пакараюць сьмерцю жанчыну


Камэра сьмерці ў турме ў Тэхасе, дзе асуджаным на сьмерць робяць сьмяротны ўкол
Камэра сьмерці ў турме ў Тэхасе, дзе асуджаным на сьмерць робяць сьмяротны ўкол

Міністэрства юстыцыі ЗША інфармавала, што 8 сьнежня пакараюць сьмерцю Лізу Мантгомэры. Калі сьмяротны прысуд будзе выкананы, ён стане першым фэдэральным пакараньнем сьмерцю жанчыны ў ЗША за амаль сем дзесяцігодзьдзяў, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Ліза Мантгомеры была асуджаная на сьмяротнае пакараньне за забойства, зьдзейсьненае ў 2004 годзе: яна задушыла цяжарную жанчыну.

Апошні раз пакараньне сьмерцю жанчыны пад фэдэральнай юрысдыкцыяй ЗША адбылося ў 1953 годзе – гэта калі сьмяротны прысуд выносіць ня суд штату, а фэдэральны суд.

Міністэрства юстыцыі таксама паведаміла, што 10 сьнежня будзе пакараны сьмерцю Брэндан Бэрнар, за забойства двух сьвятароў у 1999 годзе.

Адміністрацыя Дональда Трампа аднавіла фэдэральныя сьмяротныя пакараньні пасьля 17-гадовага перапынку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG