Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Швайцарыі выйшлі на акцыю салідарнасьці і падпісалі паштоўкі палітвязьням


Акцыя салідарнасьці ў Бэрне
Акцыя салідарнасьці ў Бэрне

3 кастрычніка адбылася сёмая па ліку ў Швайцарыі і трэцяя ў Бэрне акцыя салідарнасьці зь беларускім народам. Да яе далучыліся каля паўсотні ўдзельнікаў.

Акцыя ладзілася на вакзальнай плошчы, многія швайцарцы і госьці змаглі яе пабачыць на ўласныя вочы. Як расказаў адзін з арганізатараў Аляксей Мілюкоў, людзі актыўна падыходзілі, фатаграфаваліся і здымалі відэа, цікавіліся, з якой нагоды сабраліся ўдзельнікі.

«Мы ўсё даходліва тлумачылі, а таксама пералічылі ўсіх палітзьняволеных, многія з прысутных падпісалі ім паштоўкі са словамі падтрымкі і ўжо ў панядзелак яны будуць адпраўленыя ў Беларусь. Акцыя прайшла пад воклічы «Жыве Беларусь!» і «Верым! Можам! Пераможам!». Сьпявалі песьні, у тым ліку «Муры», — паведаміў Аляксей Мілюкоў.

Удзельнік акцыі Аляксей Мілюкоў
Удзельнік акцыі Аляксей Мілюкоў

Па яго словах, у акцыі ўзялі ўдзел прыкладна паўсотні чалавек, якія прыехалі з розных куткоў Швайцарыі, а таксама з Францыі.

Людзі казалі, што для ХХІ стагодзьдзя абсалютна непрымальны гвалт, які мае месца ў Беларусі. Удзельнікі заклікалі сусьветную грамадзкасьць дапамагчы беларусам здабыць свабоду ад рэжыму Лукашэнкі, правесьці сумленныя і адкрытыя выбары.

Акцыя салідарнасьці ў Бэрне
Акцыя салідарнасьці ў Бэрне

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG