МУС Беларусі ў сваім тэлеграм-канале паведаміла, што агульная колькасць удзельнікаў 11 пратэставых акцый «не перавысіла 900 чалавек».
«У Менску ў 15.00 на пляцоўцы каля Камароўскага рынку сабралася каля 200 грамадзян, пераважна жанчыны. У працэсе руху калёны колькасьць удзельнікаў павялічылася да 500 чалавек», паведамляе МУС.
Каля скрыжаваньня вуліц Сурганава і Якуба Коласа акцыя была разагнаная. Усяго па Беларусі, паводле МУС, былі затрыманы 430 чалавек (у Менск — 415), 385 зь іх адпусьцілі.