Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША навукоўцы выявілі бялок, які нэўтралізуе каранавірус


Навукоўцы зь Пітсбурскага ўнівэрсытэту выявілі бялок, здольны цалкам нэўтралізаваць каранавірус новага тыпу нават пры мінімальнай дозе. Выяўлены бялок здольны ўваходзіць у кантакт з S-бялком каранавірусу, пранікаць унутр яго і зьнішчаць.

Размова ідзе пра бялковае злучэньне, якое ў дзесяць разоў меншае за поўнапамернае антыцела, якое выкарыстоўваецца для стварэньня прэпарату Ab8 супраць COVID-19, гаворыцца ў дасьледаваньні, апублікаваным у панядзелак​ навуковым часопісе Cell.

У дасьледаваньні адзначаецца, што гэты прэпарат паказаў высокую эфэктыўнасьць у прафіляктыцы і лячэньні каранавіруснай інфэкцыі сярод мышэй і хамякоў.

«Ab8 ня толькі мае патэнцыял у тэрапіі COVID-19, але і разглядаецца як прафіляктычны сродак для прадухіленьня заражэньня людзей каранавірусам новага тыпу», — сказаў адзін з аўтараў дасьледаваньня Джон Мэларс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG